Юкія Амана зацверджаны на пасадзе гендырэктара МАГАТЭ на чарговы тэрмін

18 сентября 2013

Такое рашэнне прыняла Генеральная канферэнцыя агенцтва, якая праходзіць у гэтыя дні ў Вене. У яе рабоце прымае ўдзел і беларуская дэлегацыя. Сёння адбудзецца інфармацыйны брыфінг для Сакратарыята МАГАТЭ і зацікаўленых дэлегацый аб ходзе рэалізацыі праекта будаўніцтва Беларускай АЭС. Сустрэча будзе ўключаць прэзентацыю аб Беларускай АЭС, а таксама кароткую сесію адказаў на пытанні.