Выклікі бяспекі, агульная эканоміка і агульная памяць - дэталі перамоў Прэзідэнта Беларусі з губернатарам Омскай вобласці Расіі

25 марта 2024

Пра бяспеку, эканоміку, агульныя праекты і агульную памяць гаварылі 25 сакавіка ў Мінску. Шырокі двухбаковы парадак дня Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з губернатарам Омскай вобласці. У Беларусь прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя рэгіёна.

Як паказваюць падзеі апошняга часу, асабліва апошніх дзён, спакойнага жыцця не будзе. Умацоўвацца трэба па ўсіх кірунках. Што датычыцца эканомікі, Аляксандр Лукашэнка бачыць дастаткова рэзерваў для нарошчвання тавараабароту з Омскай вобласцю Расіі. Там разлічваюць на адкрыццё беларускага гандлёвага дома і стварэнне мультыбрэндавага цэнтра ўсёй нашай тэхнікі, чакаюць нашых будаўнікоў. Цікавасць да развіцця супрацоўніцтва ўзаемная. Аб чым дамаўляюцца - у сюжэце Наталлі Брэвус (відэа).