Выйсці на аб'ём тавараабароту ў мільярд долараў

3 апреля 2015

Такая лічба была агучаная сёння на савеце дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці Расіі ў Мінску. Па выніках мінулага года ўзаемны гандаль крыху ўпаў і склаў толькі 600 мільёнаў. Перспектыўныя галіны для супрацоўніцтва - станка-, прыборабудаванне, фармацэўтыка, сельская гаспадарка і прамысловасць.

Расійскі рэгіён разлічвае і на будаўнічы комплекс Беларусі. У 2018 годзе Ніжні Ноўгарад будзе ў ліку іншых расійскіх гарадоў прымаць чэмпіянат свету па футболе. Беларускі бок гатовы дапамагчы ў падрыхтоўцы да гэтага мерапрыемства, у прыватнасці, ва ўзвядзенні аб'ектаў інфраструктуры.