Усяго па краіне намалочана 3 391 000 тон новага ўраджаю

3 августа 2020
Лідар па тэмпах і намалоце - Брэсцкі рэгіён. Аграрыі вобласці набліжаюцца да мільёна тон. Наперадзе па колькасці сабранага ўраджаю таксама Гродзенскі і Мінскі рэгіёны - 751,5 і 743 тысячы тон адпаведна. Актыўна ідуць працы ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 38,4 цэнтнеры з гектара.