У культурнай сталіцы Беларусі - Барысаве - адкрылася персанальная выстава Уладзіміра Рынкевіча "Аб зямным і нябесным". У мастацкай галерэі "З'яўленне" Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Івана Каладзеева знакаміты акварэліст прапанаваў 2 дзясяткі сваіх прац: выявы праваслаўных святынь - Афона, Валаама, Салавецкіх астравоў - і незвычайнае аўтарскае чытанне абліччаў Багародзіцы і Хрыста, несюжетныя карціны з роздумам мастака аб вечным. Сваю выставу сам Рынкевіч назваў этапнай у творчасці.
Уладзімір Рынкевіч, мастак, мастацтвазнаўца: "Кожны мастак праходзіць перыяды, калі піша пейзажы, нацюрморцікі, партрэцікі, як у нас гавораць мастакі-акварэлісты - акварэлькі, нешта несур’ёзнае, але прыемнае для вока. А вось настае час, калі ўзнікае патрэба вобразнага асэнсавання жыцця і думак, якія мы нажылі за гады. Гэтая выстава падкрэслівае пэўны этап творчасці і дае магчымасць паглядзець вачыма гледача, што атрымалася, што зроблена. Гэта мая выстава - не чарговая, а этапная".
Адкрыццё выставы Уладзіміра Рынкевіча прайшло з удзелам і духоўным заступніцтвам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна. Частку сваіх прац мастак перадаў у дар Барысаўскай епархіі.
У Барысаве адкрылася выстава Уладзіміра Рынкевіча "Аб зямным і нябесным"
13 апреля 2021













