Час сакавітага ўраджаю і імпартазамяшчэння! Яблыкі зараз нарыхтоўваюць садоўнікі Беларусі

5 октября 2023

Сакавіты сезон у садах Беларусі! Нарыхтоўка яблыкаў працягваецца зараз ва ўсіх рэгіёнах. Ураджайнасць наліўных пладоў радуе: з гектара атрымліваюць 20 і больш кісла-салодкіх тон. Частку вітаміннай прадукцыі адпраўляюць на перапрацоўку (вырабляюць натуральныя сокі, павідла, дзіцячае харчаванне).

Фарміруюць і запасы на зіму: на міжсезонне закладваюць стабфонды. Фруктова-агароднінны мікс - у сюжэце Алены Вітко (відэа).