Дажджы і навальніцы чакаюцца сёння ў Беларусі

29 июня 2023
Дажджы і навальніцы чакаюцца 29 чэрвеня ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Сёння надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Будзе пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём пры навальніцах парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра будзе ад плюс 18 градусаў па ўсходзе да плюс 25 па захадзе Беларусі.