Пытанні інтэграцыі абмяркоўвалі сёння ў Ерэване

20 мая 2016

Канцэпцыю адзіных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў прынялі прэм'ер-міністры краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

У далейшым дакумент павінны зацвердзіць кіраўнікі дзяржаў. Пытанні інтэграцыі абмяркоўвалі сёння ў Ерэване. У сталіцы Арменіі прайшоў Еўразійскі міжурадавы савет. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Падчас пасяджэння "пяцёрка" абмеркавала шырокі спектр інтэграцыйных пытанняў. У прыватнасці, Беларусь выступіла з ініцыятывай актывізаваць працу над мытным кодэксам.

Рэгіянальныя інтэграцыйныя аб'яднанні адыгрываюць усё больш важную ролю ў сусветнай эканоміцы. Прэферэнцыі ў гандлі з ЕАЭС хочуць мець Кітай, Іран, Сінгапур і шэраг іншых краін. Дарэчы, на наступным тыдні беларускі парламент мае намер ратыфікаваць пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з В'етнамам.