Пытанне нумар адзін - эканоміка. На пасяджэнні Савета Міністраў Прэзідэнт расставіў галоўныя акцэнты

10 августа 2022

Пытанне нумар адзін - эканоміка. Галоўныя акцэнты напярэдадні расставіў Прэзідэнт на пасяджэнні Савета Міністраў. Як было адзначана,  эканоміка Беларусі дэманструе гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці. Што дапамагае эфектыўна працаваць ва ўмовах санкцыйнага націску, сёння распавёў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Гэта раўнамернае развіццё ўсіх сектараў - ад прамысловасці да сельскай гаспадаркі. Прычым робіцца гэта планава і без рэзкіх рашэнняў. Дапамагае працавітасць беларускага народа. Акрамя таго, у краіне імкнуцца збалансавана развіваць і дзяржаўную форму ўласнасці, і прыватную. 

Сёння прэм'ер пабываў з рабочай паездкай у Салігорскім раёне. Раман Галоўчанка наведаў птушкафабрыку і малочна-таварны комплекс "Новапалескі".