Учора ў Мінск прыбыў кіраўнік Амурскай вобласці Алег Кажамяка

3 февраля 2014

У Беларусі працягваецца серыя візітаў расійскіх губернатараў. Учора ў Мінск прыбыў кіраўнік Амурскай вобласці Алег Кажамяка. На сёння запланаваныя сустрэчы ва ўрадзе, перамовы пра пастаўкі сельгастэхнікі і грузавых машын у Прыамур'е. Дэлегацыя з Амурскай вобласці таксама наведае шэраг беларускіх заводаў. Вынікам пасяджэння двухбаковай рабочай групы стане падпісанне праграмы развіцця на 5 гадоў.


Адзначым, што гэта ўжо чацвёрты візіт губернатара Прыамур'я ў Мінск. Прыкладна раз на год Беларусь каардынуе бізнес-планы з гэтым расійскім рэгіёнам, з якім нашу краіну злучаюць цесныя эканамічныя сувязі і сяброўскія адносіны. У Амурскай вобласці дзейнічаюць СП па зборцы камбайнаў і энерганасычаных трактароў з беларускіх камплектуючых.