У Вільнюсе пачаліся кансультацыі па пытаннях будаўніцтва Беларускай АЭС

21 июня 2016

У Вільнюсе пачаліся беларуска-літоўскія кансультацыі па тэхнічных і навуковых пытаннях будаўніцтва Беларускай АЭС.

Абмяркоўваецца шэраг пытанняў. Сярод іх - ацэнка месцазнаходжання і крытэрыяў выбару пляцоўкі будаўніцтва, а таксама ацэнка сейсмічнай бяспекі Астравецкай і іншых альтэрнатыўных пляцовак. З беларускага боку ў сустрэчы прымаюць удзел каля 20 экспертаў.

Па выніках дадзеных кансультацый да канца ліпеня Літва і Беларусь падрыхтуюць сумесную справаздачу. У верасні яе разгледзіць Камітэт па ажыццяўленні Канвенцыі Эспо. Нагадаем, будаўніцтва Беларускай АЭС пачалося ў 2014-м. Запуск першага энергаблока запланаваны на 2018-ы, другога - на 2020-ы год.