У Талачынскім раёне адкрыўся цэх па вытворчасці яблычных сокаў і нектараў

11 сентября 2017

Яблыкі беларускай селекцыі ўжо ведаюць у Расіі. Беларускае салодкае экспартуецца і ў Мурманск, і ў паўночную сталіцу - Санкт-Пецярбург. Прычым, пастаўкі таксама ідуць з паўночнага рэгіёна, толькі беларускага. Самы вялікі яблыневы сад Віцебскага рэгіёна знаходзіцца ў Талачынскім раёне. Яго плошча больш як 600 гектараў. Нядаўна тут адкрыўся цэх па вытворчасці сокаў і нектараў. Дапамогу аграрыям у зборцы ўраджаю зараз аказваюць студатрады (вiдэа).