Сёння ў сталіцы абмяркоўвалі перспектывы развіцця беларускай культуры

6 февраля 2015

Абмеркаванне тычылася розных тэм ад аднаўлення нацыянальных артэфактаў да папулярызацыі шматжанравага мастацтва за мяжой. Падвялі вынікі года мінулага і агучылі прыярытэтныя планы на бягучы. 2015 у гэтым сегменце дзяржпалітыкі, як і ў дзяржаве ў цэлым, пройдзе пад знакам 70-годдзя Перамогі і Года моладзі. Акцэнт на якасць працы ўстаноў культуры ў сферы прыцягнення прыватных інвестыцый і аказання платных паслуг.

Таксама ў мінулым годзе завяршылася праца над адзіным у свеце кодэксам "Пра культуру". І, магчыма, наступны год Беларусь сустрэне з новым дакументам.