У краіне выраслі памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

20 апреля 2013

Прасцей - гэта мінімальная сума, на якую можна набыць асноўны набор  тавараў і паслуг. Ужо з 1 мая ў сям'і з чатырох чалавек гэты сацыяльны паказчык на кожнага будзе роўны крыху  больш за паўтара  мільёна рублёў за месяц. У параўнанні з папярэднім нарматывам, рост без малога 5%. Пералічылі і сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты. Для  маладой сям'і з трох чалавек з гэтага часу больш як  мільён 600 тысяч, крыху менш - для пенсіянераў і студэнтаў. Амаль 2 мільёны рублёў - новы спажывецкі мінімум для працаздольнага насельніцтва. Што тычыцца дзяцей, то тут лічбы залежаць ад узросту: ад мільёна 200 на трохгадовага малога да больш чым мільён 700 тысяч рублёў на падлетка.