У Савеце Рэспублікі прайшло пасяджэнне па ўніфікацыі заканадаўства Саюза

19 февраля 2016

Самую слабую ступень інтэграцыі ў ЕАЭС мае прамысловая палітыка. Такая заява сёння прагучала з трыбуны Савета Рэспублікі, дзе прайшло пасяджэнне па ўніфікацыі заканадаўства Саюза. Цяжкасці эканомік краін - удзельніц аб'яднання ўжо значна мінімізаваны. З 1 студзеня мінулага года каля 80 бар'ераў ліквідаваны. Зараз ідзе праца над ліквідацыяй яшчэ 15-ці. Дагаворам аб ЕАЭС прадугледжаны нацыянальны рэжым у сферы закупак, а таксама ўзаемнае прызнанне электроннага лічбавага подпісу. Акрамя таго, агульным для краін з'яўляецца пытанне сертыфікацыі і пацвярджэнне паходжання тавараў.

Таццяна Валавая, член калегіі (міністр) па асноўных кірунках інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі:

"Сфера тэхнічнага рэгулявання - гэта сфера ў агульным нашым распараджэнні і агульныя стандарты тэхнічнага рэгулявання. Парадкі ўсе ўстанаўліваюцца на ўзроўні Саюза. Гэта агульныя правілы. На нацыянальным узроўні ідзе і прымяняльная практыка, і выкананне, і т.д., таму часам узнікаюць нейкія заклапочанасці, але я думаю, што ўсё гэта вырашальна".