У Санкт-Пецярбургу пачаў працаваць Міжнародны эканамічны форум

1 июня 2017

Прэса ўжо назвала маштабную сустрэчу сусветным бізнесам на адной пляцоўцы. Удзельнічаюць 12 тысяч бізнесменаў і палітыкаў са 130-ці краін.

На гэтую хвіліну ўжо адбыліся каля дзясятка пасяджэнняў, сустрэч і круглых сталоў. На працягу трох дзён там абмяркуюць глабальныя і рэгіянальныя пытанні эканомікі. Сёння гавораць наконт развіцця супрацоўніцтва ў рамках БРІКС і СНД. Сярод тэм зялёныя тэхналогіі ў атамнай энергетыцы і перспектывы турыстычнага бізнесу. Адзначым, упершыню на форуме свой стэнд прадставіла Беларусь.

Напрыканцы мінулага года СНД споўнілася 25 гадоў. Садружнасць - гэта не толькі пляцоўка для дыялогу. Сёння гэта прастора для развіцця эканамічнага і дзелавога ўзаемадзеяння.