Ваенны бюджэт ЗША на наступны год складзе амаль 700 мільярдаў долараў

13 Снежня 2017

Грошы накіруюць на ўзмацненне ваеннага патэнцыялу Штатаў у Еўропе. Сто мільёнаў з гэтай сумы плануюць выдаткаваць на Прыбалтыку, а 350 - на дапамогу Украіне, у тым ліку пастаўкі абарончых узбраенняў. Акрамя таго, бюджэт Пентагона прадугледжвае першае за апошнія 7 гадоў павелічэнне колькасці амерыканскіх войскаў. Сёння гэта амаль паўтара мільёна вайскоўцаў і 650 тысяч цывільных супрацоўнікаў.