Ва ўрадзе Ігар Ляшэнка гаварыў пра вынікі працы эканомікі

20 декабря 2018

Напрыканцы восеньскай сесіі сёння на пытанні парламентарыяў адказваў урад. Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка гаварыў пра вынікі працы эканомікі: рост ВУП - 3,5 %, і больш за 60 % беларускай прадукцыі адгружаюць на экспарт. Сярод рэзерваў росту ў 2019 годзе завуць увядзенне новых магутнасцяў мадэрнізаваных вытворчасцяў. У прыватнасці, прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці: на Камволі плануюць выпускаць да чатырох мільёнаў метраў пагонных тканін, на Аршанскім ільнокамбінаце - да 18. Галоўная задача - загрузіць айчыннай тканінай уласных швейнікаў. Асаблівыя надзеі на прадпрыемствы дрэваапрацоўкі. Павялічваецца ступень перапрацоўкі драўніны, і сёлета атрымалася зарабіць больш як 900 млн долараў. У машынабудаванні асноўны праект - гэта завод "БелДжы". У 2019 ад яго чакаюць да 25 000 аўто. Сярод рызык адзначаюць страты Беларусі ад падатковага манеўру Расіі - у наступным годзе да 400 млн долараў - і як следства пагаршэнне працы нашых нафтаперапрацоўчых заводаў.