У Пецярбургу прайшоў міжнародны эканамічны форум

27 мая 2018

Колькасць удзельнікаў рэкордная - каля 15 000 чалавек больш як з сотні краін свету. Тры дні прайшлі пад дэвізам "Ствараючы эканоміку даверу". Што яшчэ раз падкрэслівае: без даверу і сумесных высілкаў не дамагчыся глабальных вынікаў, ці то ў процідзеянні сучасным пагрозам або эфектыўнай працы эканомікі і бізнесу.

Пэўныя крокі ў гэтым кірунку зробленыя. Вынікі форуму гавораць самі за сябе - больш за паўтысячы падпісаных пагадненняў на суму амаль 2,4 трыльёна рублёў. Асноўныя тэмы абмеркавання - магчымасці для інвеставання, прасоўванне экспарту на замежныя рынкі, развіццё лічбавай эканомікі. У асноўных дыскусіях прыняла ўдзел і беларуская дэлегацыя.

На палях форуму нам атрымалася пагутарыць з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі і даведацца, на якой стадыі перамовы нашай краіны аб уваходжанні ў СГА? Што трэба дапрацаваць у фінансавым рынку краіны? І амбіцыйныя планы па развіцці прыватнага і сярэдняга бізнесу - у эксклюзіўным інтэрв'ю Васіля Мацюшэўскага (відэа).