У першы дзень маштабнага форуму падводзілі вынікі мінулай пяцігодкі

23 июня 2016

З дакладам перад дэлегатамі і гасцямі Усебеларускага народнага сходу выступіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. З трыбуны прагучалі планы па аптымізацыі працы дзяржапарата, умацаванні сувязяў з асноўнымі партнёрамі Беларусі і пошуку новых, размова ішла пра эканоміку і бяспеку. Дыскусія завяршылася ў фармаце "свабоднага мікрафона". Сёння маштабны дыялог беларусаў прадоўжыцца.

Удзельнікі Усебеларускага народнага сходу прадоўжаць маштабны дыялог аб будучыні нашай краіны. Сёння будзе прыняты бізнес-план развіцця Беларусі. Менавіта так у кулуарах Палаца Рэспублікі дэлегаты называюць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на найбліжэйшую пяцігодку.

Дакумент закліканы залажыць падмурак новай беларускай эканомікі. Галоўная мэта - павышэнне якасці жыцця людзей. Сярод базісаў - пераемнасць у звязку з інавацыямі, інвестыцыі, экспарт, інфарматызацыя, занятасць і моладзь. Лёсавызначальныя для краіны рашэнні прымуць калектыўна, толькі калі выслухаюць меркаванні кожнага дэлегата.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў удзельнікаў да адкрытай дыскусіі. І запэўніў, сацыяльная арыентаванасць для Беларусі - гэта святое!

У сваім дакладзе Аляксандр Лукашэнка робіць акцэнт на імкненні Беларусі ўвайсці ў лік лідараў і заняць трывалае месца на сусветным рынку. Падмурак для гэтага закладзены.

За мінулыя пяць гадоў мадэрнізаваны базавыя галіны эканомікі, завяршаецца тэхнічнае абнаўленне дрэваапрацоўчых вытворчасцяў, асвоена серыйная вытворчасць легкавых аўтамабіляў, выпушчаны самы магутны самазвал грузападымальнасцю 450 тон. Сёння краіна робіць стаўку на новыя галіны: нанатэхналогіі, зялёную эканоміку і атамную энергетыку. На найбліжэйшыя пяць гадоў заяўлены больш за 80 буйных праектаў. Адзін з самых маштабных - будаўніцтва Беларускай АЭС.

У прыярытэце на наступныя пяць гадоў - пераход да зялёных тэхналогій і эканомікі ведаў. Аднак і гаворкі быць не можа аб шокавай тэрапіі.

Прадстаўнікі працоўных калектываў, урачы і педагогі, кіраўнікі буйных кампаній, студэнты і рабочыя. 2,5 тысячы дэлегатаў з усіх рэгіёнаў сабраліся ў Палацы Рэспублікі, каб вызначыць лёс краіны на наступныя пяць гадоў. Працавалі ў фармаце "свабоднага мікрафона". Абмеркаванне праграмы развіцця не спынялася і ў перапынках.

Сяргей Абламейка, рэктар БДУ: "Задачы БДУ - далей прасоўвацца ў адукацыйным прасторы, рыхтаваць якасных выпускнікоў. З тым, што і Прэзідэнт гаварыў, практыкаарыетаваным кірункам больш. Задачы вызначаныя. Мы будзем працаваць над іх выкананнем".

На Усебеларускі сход запрошаныя і госці з 55-ці краін. Ім таксама важна ведаць, які шлях развіцця выбірае іх партнёр.

Драгамір Карыч, ганаровы консул Беларусі ў г. Бялградзе, Сербія: "Бачу вельмі шмат людзей з-за мяжы. Гэта азначае яшчэ раз, што палітыка Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў тым, што датычыцца інвестыцыйнага клімату ў РБ, правільная".

Флорын Чурук, кіраўнік славянскай дыяспары, Сакрамента, ЗША: "У нас у Амерыцы ў 1960-ым годзе прэзідэнт Кэнэдзі сказаў: "Не пытайцеся, што краіна можа для вас зрабіць, а пытайцеся, што вы можаце зрабіць для яе". Так што прэзідэнт сёння выступіў і прасіў, каб народ працаваў разам з ім для выгады гэтай краіны, для выгады народа".

Гэтыя два дні стануць шмат у чым вызначальныя. Бо ад рашэнняў народнага веча будзе залежаць, якой будзе Беларусь 2020. Плануецца, што за пяць гадоў у нашай краіне рэалізуюцца больш за два дзясяткі дзяржаўных праграм. Прэзідэнт прызнаўся, што бачыць краіну моцнай і квітнеючай.