У Аршанскім раёне пасля рэканструкцыі адкрылася малочна-таварная ферма "Стайкі"

26 июля 2018

Тут усталяваная сучасная даільная зала. Жывёлы знаходзяцца на беспрывязным утрыманні, абсталяваныя выпасныя пляцоўкі, а памяшканні вентылююцца. Для захоўвання кармоў пабудаваныя новыя сянажныя траншэі. У Аршанскім раёне дзейнічае праграма развіцця малочнай галіны. Паралельна з рэканструкцыяй старых ферм ідзе будаўніцтва яшчэ дзвюх сучасных у сельгаспрадпрыемствах "Вусце" і "Юбілейны".

Зараз для аграрыяў асноўная задача - нарыхтоўка кармоў на зіму. Віцебская вобласць разлічвае на мільён сто тысяч тон. Аграрыі пачалі другі ўкос травы.