У НАН Беларусі адбудзецца рэгіянальны семінар па пытаннях устойлівага развіцця

19 июня 2017

У Мінску сёння збяруцца навукоўцы і спецыялісты ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання з Еўропы і Цэнтральнай Азіі. У Нацыянальнай акадэміі навук пройдзе рэгіянальны семінар па пытаннях устойлівага развіцця. Арганізатар - харчовая і сельскагаспадарчая Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Такі маштабны форум Беларусь прыме ўпершыню. У сталіцу з'едуцца каля 100 прадстаўнікоў з 15-ці краін. Асноўныя тэмы семінара - устойлівае забеспячэнне харчаваннем, сельская гаспадарка і змены клімату.