У Маскве адбылося пасяджэнне вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў - членаў ЕАЭС

29 ноября 2018

У бюджэт Беларусі, за кошт размеркавання ўвазных мытных пошлін, летась   паступіла больш як 500 мільёнаў долараў. Гэта сёння ў Маскве, паведаміў старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі Леанід Анфімаў. Сёння ў падліковай палаце Расіі адбылося пасяджэнне вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў - членаў ЕАЭС. Для кожнай з краін саюза ўстаноўлены свае нормы размеркавання сум увазных пошлін. Нарматыў для Беларусі летась склаў 4,5 %.

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Зараз гэтая сума, паводле нашых разлікаў, павінна быць некалькі вышэй. Гэта датычыцца парадку размеркавання ўвазных мытных пошлін па ўвазным абсталяванні і тавараў для недракарыстальнікаў. З боку Казахстана даволі вялікая сума набегла, каля 30 мільёнаў долараў, і на нашу рэспубліку прыпадае 1,5 мільёна долараў неразмеркаваных увазных мытных пошлін. Таму, я думаю, што на найбліжэйшым пасяджэнні або міжурадавага савета, або на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, гэтая праблема будзе вырашаная".

Адзначым, за 9 месяцаў гэтага года, тавараабарот дзяржаў - членаў ЕАЭС з трэцімі краінамі склаў больш за 500 мільярдаў долараў. Доля Беларусі - 4,8 %.