У Маскве сёння пройдуць перамовы па праблемах пастаўкі і транзіту нафты ў Беларусь

16 мая 2019
Адна з галоўных тэм - аднаўленне працаздольнасці нафтаправода "Дружба". Абмеркаванне адбудзецца на ўзроўні віцэ-прэм'ераў абедзвюх краін. Нагадаем, аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, якая пастаўляецца праз "Дружбу",  Белнафтахім заявіў 19 красавіка. Па факце забруджання ў Расіі ўзбуджана крымінальная справа. Ёсць затрыманыя. Пастаўкі адпаведнай стандарту нафты аднавіліся 2 мая. Дарэчы, нафтаправод "Дружба" забяспечвае яе пастаўкі на беларускія НПЗ і транзіт у Еўропу праз Беларусь, Польшчу і Украіну.