У Магілёўскай вобласці ўбрана больш за 50 % плошчаў

3 августа 2019
Аграрыі тэмпы не зніжаюць. Нягледзячы на дажджы,  хлебаробы Магілёўскай вобласці робяць больш важкім каравай краіны штодня амаль на 40 тысяч тон. У лідарах па намалоце хлебаробы Шклоўскага, Магілёўскага, Кіраўскага і Горацкага раёнаў. Адначасова ідзе ўборка ячменю (дзяржзаказ на гэту культуру ў рэгіёне складзе 10 тысяч тон), а таксама ўборка саломы і нарыхтоўка кармоў. 

У Магілёўскай вобласці ўжо ўбрана больш за 50 % плошчаў і намалочана звыш  400 тысяч тон збожжа.