У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы экіпаж-трохтысячнік

10 августа 2018

У Магілёўскай вобласці жніво адзначана дзвюма падзеямі. Убрана звыш паловы плошчаў, і сёння на ўсходзе краіны з'явіўся першы экіпаж-трохтысячнік. Віншаванні з самай раніцы прымалі Аляксей Макосаў і Мікалай Мінчанка з агракамбіната "Зара" ад прадстаўнікоў прафсаюзнага камітэта, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства і раёна.