Пазачарговая сесія беларускага парламента
Спікер верхняй палаты парламента адзначыла, што ў гэтым дакуменце вызначаюцца асноўныя кірункі забеспячэння эканамічнага росту, гарантавання грамадскай бяспекі і правапарадку, сацыяльнай абароны, рашэння дэмаграфічных і іншых праблем, а таксама ўмацавання пазіцый Беларусі на міжнароднай арэне. Увага да Паслання традыцыйна вялікая. Гэта праграмнае выступленне, у якім Кіраўнік дзяржавы аналізуе стан спраў, фармулюе найважнейшыя задачы і мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця на перспектыву. Цяперашняе Пасланне прыпадае на няпросты перыяд, падкрэсліла Наталля Качанава. Складаная эпідэміялагічная сітуацыя і, як следства, яе ўплыў на эканоміку, а таксама палітычная кампанія - усё сышлося разам. І сёння важна захаваць стабільнасць і эвалюцыйнае развіццё ва ўсіх сферах. Сваімі чаканнямі падзяліліся парламентарыі абедзвюх палат.
Парламентарыі аб заўтрашнім Пасланні Прэзідэнта
Сяргей Рачкоў, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Усе чакалі, што пасля пандэміі свет стане мякчэйшым, дабрэйшым, усе пачнуць супрацоўнічаць, але насамрэч усё адбываецца нашмат больш жорстка. Кожны абараняе свае нацыянальныя інтарэсы. Кожны імкнецца атрымаць у гэтых умовах перавагі. У першую чаргу, у гандлёвай і эканамічнай сферах. Але асобныя буйныя гульцы - нават у геапалітычнай плоскасці. Таму, вядома, сёння гарантаваць грамадскую бяспеку ў краіне - гэта асноўная задача ўлады і, я ўпэўнены, што яна справіцца з гэтай задачай".













