У Мінскай вобласці працягваецца нарыхтоўка кармоў

10 июня 2020
Зялёную масу ўбралі ўжо з паловы плошчаў, а гэта каля 150 тысяч гектараў. Напрыклад, у Крупскім раёне аграрыі нарыхтавалі каля 14 тысяч тон сенажу. Толькі ў адной гаспадарцы - з палёў у траншэю - адправілася 3 тысячы тон травяністых кармоў. У планах жа на нарыхтоўчы сезон - 18-20. Пад першы ўкос адвялі 1800 гектараў - гэта пераважна злакавыя культуры.  Усяго ў Беларусі зялёную масу ўбралі з 480 тысяч гектараў.

Правесці першы ўкос трэба своечасова, каб зялёны ўраджай атрымаўся якасным і высокакаларыйным. Захаванне тэхналогій - пад строгім кантролем. На працягу ўсёй уборкі падводзяць і прамежкавыя вынікі. Адзначаюць уклад лепшых аграрыяў і гаспадарак.