У Мінскай вобласці з'явіцца новы цэх па перапрацоўцы ўпакоўкі тэтрапак

17 марта 2019

Перспектыўныя праекты ў сферы рацыянальнага выкарыстання камунальных бытавых адходаў. У Мінскай вобласці з'явіцца новы цэх па перапрацоўцы ўпакоўкі тэтрапак. Гэта першае такога роду прадпрыемства ў краіне. У Барысаве ж даюць другое жыццё палімерным адходам. Яны складаюць траціну ад сыравіны, з якой на мясцовым заводзе ствараюць звыш тысячы найменняў прадукцыі: ад кантэйнераў для прадуктаў і каністраў для вадкасцяў да поліэтыленавай плёнкі і пластыкавых лавак. Значная яе частка запатрабаваная і ў суседніх краінах.

Адзначым, аб'ёмы перапрацоўкі і так званы рэцыклінг - адзін з аспектаў дырэктывы Прэзідэнта № 7. Задача найбліжэйшых гадоў - павялічыць узровень другаснага выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў з 17 да 25 працэнтаў.