У Мінску праходзіць пасяджэнне МВФ

29 мая 2015

У Мінску сёння абмяркоўваюць глабальную і рэгіянальную эканамічную сітуацыю. У сталіцы праходзіць пасяджэнне групы краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Міжнароднага валютнага фонду. Як адзначылі самі ўдзельнікі, сустрэча праходзіць у няпросты эканамічны перыяд у свеце. Асноўныя рызыкі - нестабільная сітуацыя на таварных і сыравінных рынках і нявырашаныя пазыковыя праблемы.

Францыскус Годтс, выканаўчы дырэктар Сусветнага банка:

"Мы хочам абмеркаваць глабальныя праблемы развіцця эканомікі з усімі краінамі рэгіёна. Апошнім часам адзначаецца слабы эканамічны рост, выкліканы паніжэннем цэн на нафту".

Павел Калаўр, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі:

"У гэтых умовах эфектыўнасць працы дасягаецца пасродкам эканамічнага і тэхналагічнага супрацоўніцтва, а таксама міжнароднага гандлю, што падштурхоўвае дзяржавы да лібералізацыі і адкрытасці да знешняга свету. Такой стратэгіі мае намер прытрымлівацца і Рэспубліка Беларусь".

Супрацоўніцтва з калегамі з МВФ і Сусветнага банка мае патэнцыял для пашырэння. Наша краіна мае намер зрабіць актыўныя крокі па яго рэалізацыі.