У Мінску працягвае сваю працу беларуска-нямецкая канферэнцыя, прысвечаная лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця

12 марта 2019

Ліквідацыя няроўнасці развіцця рэгіёнаў - адна з асноўных задач у працы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі. Пра гэта сёння ў Мінску заявіла Мар'яна Шчоткіна. Тут працягвае сваю працу беларуска-нямецкая канферэнцыя, прысвечаная лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця. Сваім вопытам і стратэгіямі рэгіянальнага станаўлення дзеляцца больш як 120 удзельнікаў з абедзвюх краін. І нямецкія, і беларускія эксперты прызнаюць, што вельмі зацікаўленыя ў сумеснай працы ў галіне МУР.