У Мінску падпісаны пакет дакументаў аб супрацоўніцтве ў сферы перавозак і лагістыкі

10 апреля 2013

У Мінску падпісаны пакет дакументаў аб супрацоўніцтве ў сферы перавозак і лагістыкі паміж буйнымі фінансавымі і транспартнымі кампаніямі нашай краіны і Карагандынскай вобласцю Казахстана. Дзякуючы стварэнню Мытнага саюза Беларусі, Расіі, Казахстана вялізныя еўраазіяцкія аўтатранспартныя патокі працягваюць аб'ядноўвацца.


Мінулы год быў паспяховым для беларускіх перавозчыкаў. Пачалі працу адразу некалькі буйных транспартна-лагістычных цэнтраў, сур'ёзна абнавіўся парк аўтатранспартных сродкаў. І ўпершыню ў гісторыі экспартныя грошы айчынных перавозчыкаў перавысілі мільярд долараў.