У Мінску ўзнагародзілі лепшых прадпрымальнікаў

20 ноября 2019

Даступнасць фінансавання - важны індыкатар, на які звяртаюць увагу і ўсе прадпрымальнікі. Бо ва ўмовах здаровай эканомікі і бізнес развіваецца больш актыўна. Новыя праекты заўсёды знаходзяць падтрымку дзяржавы. У прыярытэце сфера вытворчасці. Гэта сёння агучыў і Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. Сярод перспектыўных кірункаў дрэваапрацоўка. Кластары мэблевых вытворчасцяў могуць з'явіцца ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Праект можа быць рэалізаваны з прыцягненнем сродкаў Еўрапейскага інвестбанка. Акцэнты таксама на фермерства і лёгкую прамысловасць. Вялікая цікавасць і да транспартнай галіны, з ёй звязваюць сваю справу ўсё больш прадпрымальнікаў.

Адзначым, колькасць суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу расце - з пачатку года ўжо на 12 тысяч адзінак. Сёння ў Мінску ўзнагародзілі і лепшых прадстаўнікоў прыватнага сектара. Акрамя традыцыйных намінацый, узнагароды ўручылі і за развіццё жаночага і сацыяльнага прадпрымальніцтва.