У Мінск сёння прыбудзе намеснік кіраўніка ЕБРР

4 июня 2018

У Мінск сёння прыбудзе намеснік кіраўніка Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Запланаваны сустрэчы з вышэйшым кіраўніцтвам, прадстаўнікамі дзелавых колаў і банкаў. Бакі падпішуць некалькі праектных пагадненняў у дзяржаўным і прыватным сектарах. Адзначым, толькі летась Банк вылучыў Беларусі 163 мільёны еўра ў рамках 14-ці праектаў. Фінансавая ўстанова актыўна падтрымлівае развіццё прыватнага і муніцыпальнага сектара, рэканструкцыю аўтадарог.