У Мінск з візітам прыбыў член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая Лю Юньшань

5 сентября 2013

У Беларусі з'яўляюцца новыя кірункі супрацоўніцтва і з ужо праверанымі партнёрамі. У Мінск з візітам прыбыў член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая Лю Юньшань. Аб развіцці адносін дзвюх краін у цэлым і міжпарламенцкім супрацоўніцтве ішла гутарка ў Савеце Рэспублікі. Акрамя таго, была падпісана дамова ў сферы масмедыя паміж Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Беларусі і Цэнтральным тэлебачаннем Кітая.


Пашырэнне тэлекамунікацый садзейнічае развіццю эканомікі дзвюх краін. IT-сфера - гэты прыярытэтны кірунак беларуска-кітайскіх адносін.