У Мінсельгасхарчы падпісана шэсць дакументаў аб актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі і Сахалінскай вобласці

9 июня 2016

Трэці форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі плыўна перайшоў у "Белагра-2016", на якім працягваюць заключаць новыя перспектыўныя пагадненні. Так, сёння ў Мінсельгасхарчы падпісана шэсць дакументаў, накіраваных на актывізацыю супрацоўніцтва Беларусі і Сахалінскай вобласці. Як падкрэсліў губернатар расійскага рэгіёна, наша краіна зможа выкарыстоўваць Сахалін як плацдарм для наступнага экспарту сумеснай прадукцыі ў дзяржавы Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Бакі сёння заключылі і кантракты на пастаўку сельгастэхнікі, трактароў і трох электробусаў.