У Міністэрстве эканомікі абмеркавалі вынікі мінулага года і акрэслілі арыенціры на 2024 год

6 марта 2024

Дзякуючы ў тым ліку міжнароднаму супрацоўніцтву растуць эканамічныя паказчыкі краіны. Аб лічбах, галоўных арыенцірах і выніках мінулага года гаварылі 6 сакавіка на пашыраным пасяджэнні калегіі ў Міністэрстве эканомікі. У прыярытэце як раз інвестыцыі, экспарт і прамысловасць.

У нашай эканоміцы аднаўленчая дынаміка. Дасягнуць заяўленых тэмпаў, адзначыў профільны міністр, дазволілі перабудова знешняга гандлю і маштабная інвестпраграма. У 2023 годзе пашыраліся інструменты падтрымкі экспарту. На гэтыя мэты павялічаны выдаткі на 20 %. Былі распрацаваны механізмы павелічэння фінансавання будаўніцтва інфраструктурных аб'ектаў і арэнднага жылля. Запушчаны механізм ільготнага крэдытавання на набыццё насельніцтвам спажывецкіх тавараў айчыннай вытворчасці.

Для нарошчвання інвестпатэнцыялу краіны быў абноўлены закон "Аб інвестыцыях". Дакумент уступіць у сілу ўжо летам 2024 года. Так, напрыклад, прадугледжваецца кампенсацыя ўкладанняў інвестараў у развіццё інфраструктуры. Задача Мінэканомікі - усе навелы дакумента павінны быць падмацаваныя адпаведнымі праектамі.