V Міжнародны форум Атам-Экспа і канферэнцыя высокага ўзроўню МАГАТЭ адкрываюцца ў Санкт-Пецярбургу

26 июня 2013

У складзе беларускай дэлегацыі - прадстаўнікі дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга, дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС, Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў Сосны. У рамках выставы на форуме свае экспазіцыі прадэманструюць больш як сто кампаній атамнай галіны. Удзел у форуме важны для Беларусі, бо неўзабаве ў краіне з'явіцца першая атамная электрастанцыя.