У Камітэце дзяржкантролю прайшоў брыфінг па малочнай вытворчасці Беларусі

2 мая 2013

Як заявілі ў ведамстве, з 1200 фермаў, якія прызначаныя для рэканструкцыі, толькі кожная чацвёртая адпавядае патрабаванням. Яшчэ ў верасні Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб неабходнасці прывесці галіну ў парадак. Тэрмін, які адвялі для выканання аблвыканкамам сумесна з Саветам Міністраў,  да 1 кастрычніка 2013 года. Аднак выкананне даручэння па рэканструкцыі малочна-таварных фермаў, на думку кантралёраў,  праходзіць вельмі марудна.


За сем гадоў у краіне было рэканструявана каля 900 малочных фермаў. Сёлета плануецца абнавіць больш за  1200. За апошнія гады Беларусь уваходзіць у пяцёрку вядучых пастаўшчыкоў малака і малочных вырабаў у свеце.