У гаспадарках Мінскай вобласці пачаўся маніторынг пасеваў збожжавых - спецыялісты адбіраюць узоры раслін разам з глебай

31 января 2024

Ацаніць стан азімых культур, а пры неабходнасці - адкарэктаваць працу аграрыяў. У гаспадарках Мінскай вобласці пачаўся маніторынг пасеваў збожжавых, а гэта больш як 370 тысяч гектараў. Спецыялісты зараз адбіраюць маналіты - узоры раслін разам з глебай. Такі метад дазваляе ацаніць жыццяздольнасць зялёных усходаў. Так, на перазімоўку ўплываюць адразу некалькі фактараў, у тым ліку тэмпература паветра, вышыня снежнага покрыва і наяўнасць ледзянога пласта.

З палёў адабраныя маналіты перавозяць у лабараторыю. Там спецыялісты назіраюць за абуджэннем раслін і іх якасцю. Вынікі падвядуць праз два тыдні. А ўжо ў сярэдзіне лютага запланаваны другі этап маніторынгу.