У Кемераўскай вобласці плануюць выпускаць БелАЗы

27 февраля 2014

Што тычыцца сферы вытворчасці аўтатранспарту, то попыт на яе ўжо сёння актыўна выяўляюць не толькі айчынныя спажыўцы, але і замежныя. Напрыклад, доля грузавых аўтамабіляў у агульным экспарце Беларусі ў Кемераўскую вобласць Расіі складае больш за 50%. Нагадаем, Кемераўская вобласць уваходзіць у дзясятку асноўных расійскіх гандлёвых партнёраў нашай краіны. У аснове экспарту - грузавікі, шыны, аўтобусы і трамваі. Беларусь можа выйсці на мільярдны тавараабарот у доларах з Кемераўскай вобласцю Расіі. Аб праектах, якія могуць напоўніць партнёрства і прынесці абодвум бакам рэальную выгаду, гаварылі сёння ў беларускім урадзе на сустрэчы з дэлегацыяй гэтага расійскага рэгіёну.


У аснове росту эканамічнага партнёрства ляжаць інвестпраекты. У Кемераўскай вобласці плануюць выпускаць БелАЗы і беларускія трамваі. Размова таксама ідзе аб стварэнні транснацыянальных буйных карпарацый, якія будуць працаваць на ўнутраны рынак Мытнага саюза, а таксама трэціх краін.