У Гродне праходзіць пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета

8 сентября 2015

Сёння ў Гродне на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета прыняты дакумент, які стане арыенцірам у прамысловай кааперацыі краін - удзельнікаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

"Асноўныя кірункі прамысловага супрацоўніцтва ЕАЭС", менавіта такую назву носіць дакумент. Паводле слоў старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктара Хрысценкі, ён прыняты нават з некаторым апярэджаннем графіка, што ў сённяшніх умовах надзвычай важна.

І сёння ж падпісаны два міжурадавыя пагадненні - дагавор аб каардынацыі дзеянняў па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і пагадненне аб рэалізацыі пілотнага праекта па маркіроўцы вырабаў з футра. Апошні дазволіць эфектыўна супрацьстаяць не толькі шэраму імпарту, але і кантрафакту, вырабленаму на тэрыторыі ЕАЭС. Праграма міжурадавага савета яшчэ не вычарпаная. У дадзены момант праходзяць двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый.