У Гродзенскай вобласці ўборачная кампанія выходзіць на фінішную прамую

10 августа 2018

Аграрыі рэгіёна абмалацілі больш за 93% плошчаў. Апошні сноп сёння сабралі ў Шчучынскім раёне. Усяго тут намалацілі 72 тысячы тон збожжа на плошчы больш як 23 тысячы гектараў. Кропку ў жніве паставілі паводле старажытных беларускіх абрадаў - сабраўшы апошнія каласы ўручную.

Аксана Дзесятнічэнка, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў:

"Бо гэты год аб'яўлены Годам малой радзімы, мы вырашылі падарыць ім турыстычную паездку па жамчужынах нашай краіны, якія ўваходзяць у спіс спадчыны ЮНЭСКА. Гэта Нясвіжскі замак і Мір. Я мяркую, гэта будзе тое, што падштурхне іх вывучаць нашу гісторыю і гісторыю свайго роднага краю".

Тут жа, на полі, ушаноўвалі лепшых камбайнераў раёна, якія пераадолелі мяжу ў тысячу тон збожжа.