У Гродзенскай вобласці масава вырошчваюць бахчавыя

7 сентября 2018

Калі цыбуляй нікога не здзівіш, хоць якасны прадукт заўсёды ў цане, то вырошчванне бахчавых у Гродзенскай вобласці - новы смачны трэнд. Цяперашні ўраджай парадаваў аграрыяў як ніколі. Напрыклад, у СВК "Крамко" з участку плошчай паўгектара плануюць сабраць больш за 15 тон салодкай ягады. Гарачае надвор'е дазволіла выспець гродзенскім кавунам, якія тут растуць без хіміі. Масава вырошчваюць бахчавыя ў гаспадарцы на працягу вось ужо трох гадоў і выпрацавалі сваю агранамічную тэхналогію. Самы адказны перыяд - май і чэрвень, на гэты час прыпадае клопат пра расаду, потым прыкрыванне маладых раслін, каб не пашкодзілі начныя замаразкі. Вызначыліся аграрыі і з прыярытэтнымі сартамі, якія дазваляюць атрымліваць высокія ўраджаі.

Практычна ўсе плады на ўчастку ўжо можна збіраць. Сёлета салодкая ягада паспела раней, чым звычайна, а ўраджайнасць у 1,5 раза вышэйшая, чым летась.