У Дзяржстандарце абазначылі прыярытэты на 2024 год

13 марта 2024

Абарона ўнутранага рынку, ухіленне бар'ераў, а таксама пытанні павышэння якасці. У Дзяржстандарце абазначылі прыярытэты на 2024 год. У сістэме больш за паўсотню арганізацый, усе яны выканалі ключавыя паказчыкі.

Узмоцненае ўзаемадзеянне з калегамі з Расіі і іншых краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Адзін з галоўных праектаў - стварэнне аэрадынамічнай камеры - спецыяльнага механізму для выпрабаванняў пасажырскай і грузавой тэхнікі.

Што датычыцца знака якасці, механізм па прысваенні практычна гатовы і будзе аформлены ў пастанову ў самы найбліжэйшы час. Першая цырымонія ўзнагароджання запланаваная на канец года.