У Гомелі запусцілі першую ў Беларусі экалагічную вытворчасць антыфрызу

26 мая 2017

Узоры новага прадукту прайшлі лабараторныя даследаванні, спецыялісты пацвердзілі яго бяспеку. Ён не назапашваецца ў глебе, не патрабуе ўтылізацыі і самае галоўнае - можа замяніць дарагія імпартныя аналагі. Вытворчасць адкрылі ў рамках праекта "Садзейнічанне пераходу Беларусі да зялёнай эканомікі". На стварэнне вытворчасці Еўрасаюз выдзеліў 170 тысяч еўра.

Вольга Чаброўская, кіраўнік праекта "Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да зялёнай эканомікі": "Гэта першая такая рэцэптура ў Рэспубліцы Беларусь, якая з'яўляецца экалагічна менш небяспечнай. Больш небяспечныя элементы былі замененыя на менш небяспечныя, г. зн. у дадзеным выпадку выкарыстоўваецца гліцэрына. Яна з'яўляецца менш небяспечным для навакольнага асяроддзя рэчывам".

Алена Ракава, каардынатар праектаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і энергетыкі прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі: "У рамках гэтай праграмы мы фінансуем самыя розныя мерапрыемствы, пілотныя ініцыятывы, змяненні заканадаўства, якія спрыяюць пасоўванню ў Беларусі больш экалагічнай, больш энергаэфектыўнай вытворчасці. Ёсць 23 ініцыятывы, і гэта адна з ініцыятыў у Гомельскай вобласці".

Магутнасць новай лініі дазваляе вырабляць тысячу тон антыфрызу за год. Акрамя таго, дзякуючы праекту былі створаны новыя рабочыя месцы. Да канца года ў Беларусі будзе рэалізавана яшчэ некалькі экалагічных праектаў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя