Сёлета ў Мінску створана больш за 300 вытворчых прадпрыемстваў

6 октября 2014
Амаль палова з іх выпуск прадукцыі ўжо наладзіла. У асноўным гэта металаканструкцыі і камплектуючыя для машынабудавання. Найбольшая канцэнтрацыя малых прадпрыемстваў ў Савецкім, Партызанскім і Цэнтральным раёнах сталіцы. Арэнда пляцовак для запуска вытворчасці і фінансавая падтрымка - асноўныя пытанні, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу. Даведацца пра свабодныя пляцоўкі прадпрымальнікі могуць на сайтах адміністрацый раёнаў.
Антон Краеўскі, старшыня камітэта эканомікі Мінскага гарвыканкама: На сайтах адміністрацыі раёнаў размешчаная база даных, якія могуць арандаваць прадпрыемствы, існуюць розныя віды форм падтрымкі прадпрымальніцтва.
Да канца года ў нашай сталіцы плануецца стварыць яшчэ каля 200 вытворчых прадпрыемстваў.