У ЕАЭС створаць спецыяльны дэпартамент, які будзе займацца пытаннямі рынку працы

12 мая 2016

Сёння ў Маскве прайшла міжнародная канферэнцыя "Сацыяльнае страхаванне ў дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза". Аб'яднанне было створана больш як год назад і сёння ў ЕАЭС уваходзяць 5 краін: Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і Кіргізія. І задача дэпартамента - каб у рамках Саюза правы грамадзян гэтых краін не парушаліся. Гэта датычыцца пытанняў сацыяльнага забеспячэння, захавання пенсіённых правоў, аказання медыцынскай дапамогі і прафесійнай дзейнасці.

Цімур Сулейменаў, міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК:

"Было прынята рашэнне аб стварэнні асобнага дэпартамента. Ён будзе займацца ўсімі пытаннямі, якія датычацца рынку працы. Гэта значыць, пачынаючы з моманту перасячэння мяжы, гэта значыць як рэалізуецца вось гэтая норма аб не запаўненні міграцыйнай карткі, як рэалізуецца норма аб знаходжанні на працягу тэрміну працоўнага дагавора, сацыяльныя пытанні, пытанні пенсіённага забеспячэння, пытанні прызнання дыпломаў, гэта значыць увесь аб'ём, умоўна назавём сацыяльна міграцыйнага пенсіённага дагавора, усё будзе ў вядзенні гэтага дэпартамента".

Дэпартамент па пытаннях рынку працы будзе цесна ўзаемадзейнічаць з міністэрствамі працы і сацабароны, аховы здароўя і адукацыі дзяржаў ЕАЭС.