У Бабруйску прайшла нарада па развіцці АПК

10 апреля 2015

Выкананне даручэнняў Прэзідэнта, дадзеных на нарадзе па развіцці АПК, разглядалі сёння ў Бабруйску. На семінар з'ехаліся дэлегаты з усёй Беларусі, каб знайсці рашэнне для ўстойлівага і эфектыўнага развіцця галіны. У краіне, на думку старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча, створаныя камфортныя ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі. І за кошт бюджэтнай падтрымкі, і льготных крэдытаў. У дапамогу аграрыям і чатыры ўказы Прэзідэнта. А вось чаканага прыбытку ад галіны не атрымалі.

На думку спецыялістаў, у галіне не хапае дысцыпліны ў выкананні тэхналогій як у жывёлагадоўлі, так і раслінаводстве. Што да тэхнічнага боку, ні ў адной краіне свету так не падтрымліваюць аграрыяў, як у Беларусі, адзначыў Міхаіл Мясніковіч.