У найбліжэйшыя 4 гады ў Беларусі з'явяцца адразу два новыя прамысловыя прадпрыемствы з расійскім капіталам

12 марта 2013
Плануецца, што першы завод па вытворчасці тэхнічнага вугляроду будзе пабудаваны ў свабоднай эканамічнай зоне Магілёва - праект, паводле папярэдніх разлікаў, абыдзецца інвестару ў 4 мільярды расійскіх рублёў. Другое прадпрыемства будзе арыентавана на перапрацоўку льна.
Яшчэ адна падзея сённяшняга бізнес-форуму ў Мінску - падпісанне дамовы паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Омскай вобласці. Новы дакумент юрыдычна змацаваў супрацоўніцтва абодвух бакоў, якое пачалося яшчэ ў дзевяностых гадах.